Сабор Святых Міхаіла і Гудулы (фр.: Cathédrale Saints-Michel-et-Gudule de Bruxelles, нідэрл.: Kathedraal van Sint-Michiel en Sint-Goedele, лац.: Cathedralis Sancti Michaelis et Gudulae Bruxellis) — сабор у Бруселі, у Бельгіі. Адзін з найяскравых прадстаўнікоў гатычнай архітэктуры.
Гісторыя
Ламберт II (нідэрл.: Lambert II van Leuven), граф Лёвена, у 1047 годзе перавёз мошчы святой Гудулы ў царкву Святога Міхаіла і заснаваў капітул пры ёй. Пасля гэтага замацавалася назва «царква Святых Міхаіла і Гудулы», якая пасля развілася ў «Сабор Святых Міхаіла і Гудулы». Святыя гэтага сабора таксама з’яўляюцца святымі заступнікамі сталіцы Бельгіі. У 1200 годзе Генрых I Брабанцкі арганізаваў рэстаўрацыю храма, а ў 1226 годзе Генрых II Брабанцкі вырашыў змяніць стыль пабудовы на гатычны, працы па будаўніцтве хораў працягваліся з 1226 па 1276 гады. Да 1450 года будаўніцтва фасада галоўным чынам было завершана, а да 1485 года скончана і ўнутранае аздабленне.
Даўжыня сабора складае 114 метраў. Экстэр'ер будынка ўяўляе сабой сіметрычнуюгатычную кампазіцыю з дзвюма вежамі. Унутры кожнай вежы ёсць доўгія лесвіцы, якія выходзяць на тэрасу вышынёй 64 метра.
Галоўны фасад сабора мае чатыры ўваходы з трыма спічастымі парталамі і скульптурамі святых над імі. Ён быў пабудаваны архітэктарам Янам ван Рэйсбрукам, аўтарам брусельскай ратушы. Дзверы ўпрыгожаны каванымі рэльефамі. Над цэнтральным уваходам змешчаны велізарны вітраж.
Інтэр’ер
У саборы знаходзяцца каштоўныя вітражы, створаныя ў XVI стагоддзі Янам Хакам, XVIII і XIX стагоддзі Жанам-Баптыстам Капраньерам. Неф сабора ўпрыгожаны калонамі з ажурнымі капітэлямі і статуямі святых, лавы ў ім маюць цёмнакарычневы адценне, якое кантрастуе са светлай залай. У саборы маецца арган. У саборы таксама знаходзіцца маўзалей бельгійскага нацыянальнага героя Фрэдэрыка дэ Меродэ (фр.: Frédéric de Mérode).
Літаратура
Histoire du règne de Charles-Quint en Belgique, Volume 5, Par Alexandre Henne
Raymond van Schoubroeck, Hans-Günther Schneider: Kathedrale St. Michael und St. Gudula, Brüssel. Kunstführer Nr. 2463, Verlag Schnell & Steiner, Regensburg 2003, ISBN 3-7954-6342-4