У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Шут.
Алесь Шут |
|
|
|
Нараджэнне |
5 мая 1952(1952-05-05)
|
Смерць |
6 лістапада 2019(2019-11-06) (67 гадоў)
|
Месца пахавання |
|
Партыя |
|
Адукацыя |
|
Прафесія |
дзіцячы хірург |
Узнагароды |
|
Алесь Шут (5 мая 1952, Вілейка — 6 лістапада 2019[1], Лагойск) — беларускі ўрач, палітык і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. Член Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне».
Біяграфія
Нарадзіўся 5 мая 1952 года ў Вілейцы.
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут. Працаваў намеснікам галоўнага ўрача Лагойскага раёна.
У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Балатаваўся ад Лагойскай акругі № 66. Спачатку — сябра КПСС, потым — у апазіцыі БНФ.
Галасаваў за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[2].
Займаўся пытаннямі ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аховы здароўя, дабіўся каб на тэрыторыі Беларусі спынілі распаўсюджванне забруджанага радыяцыяй мяса. Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў 11 — 12 красавіка 1995 года супраць рэферэндуму 1995 года, быў жорстка збіты спецпрызнам спачатку ў Авальнай зале парламента, а потым — міліцыяй па-за Домам урада.
За некалькі дзён да смерці Алесю Шуту ўручылі юбілейны медаль Рады БНР за «заслугі ў здабыцці Незалежнасці Беларусі».
Памёр 6 лістапада 2019 года ў Лагойску ад анкалогіі. Пахаваны ў Лагойску.
Зноскі
- ↑ Памёр «дэпутат незалежнасці» Алесь Шут, Радыё Свабода, 6-11-2019
- ↑ Нечарговая пятая сесія Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дванаццатага склікання. Вынікі пайменнага галасавання. // Народная газета. — 28 жніўня 1991 — С. 3