У 1967—1975, 1979—1991 гадах адказны сакратар, намеснік галоўнага рэдактара выдавецтва Беларуская савецкая энцыклапедыя. У 1991—1998 гадах кіраваў арганізацыйна-метадычным цэнтрам па выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць».
Аўтар апавяданняў, фельетонаў, нарысаў. Працаваў у розных жанрах драматургіі. Пісаў сцэнарыі мастацкіх і дакументальных фільмаў.
Значнае месца ў творчасці драматурга займала гістарычная тэматыка.
П’еса «Напісанае застаецца» (пастаўлена ў 1979 годзе) — у многім твор палемічны, з прыкметамі «п’есы-дыскусіі». Апрача Францыска Скарыны — цэнтральнага персанажа п’есы «Напісанае застаецца» — А. Петрашкевіч уводзіць у твор у якасці дзейных асоб Міколу Гусоўскага, Пятра Мсціслаўца, Томаса Мюнцэра, Марціна Лютэра, Максіма Грэка, Мікалая Каперніка. Ф. Скарына не проста паказваецца ў атачэнні славутых сучаснікаў — ён абмяркоўвае з імі актуальныя навуковыя, рэлігійныя, свецкія пытанні свайго часу. Каштоўнасць п’есы ў тым, што асоба Скарыны паўстае ў ёй у кантэксце яго культурных здабыткаў, з падключэннем дакументальнага літаратурнага матэрыялу, на фоне агульнаеўрапейскага Рэнесансу. Аўтару ўдалося перадаць сэнс скарынаўскіх выказванняў жывой драматургічнай мовай, пабудаваць менавіта дыялог, а не дэкламацыю.
Драма «Прарок для Айчыны» (пастаўлены тэлефільм у 1991 годзе) прысвечана віленскаму перыяду жыцця першадрукара. У п’есе адлюстравана гісторыя судовых спраў, звязаных са спадчынай, тых недарэчных побытавых калізій, якія адабралі ў творцы столькі каштоўнага часу, здароўя, абумовілі яго эміграцыю ў Прагу. У выніку судовай цяганіны вакол спадчыны Маргарыты, пасля шэрага няўдалых спроб заручыцца падтрымкай у людзей, надзеленых уладай або грашыма, Скарына апынуўся ў пазнаньскай турме, у пазыковай «яме». П’еса А. Петрашкевіча ўжо сваёй назвай дэкларуе пытанне: чаму не шануюцца прарокі ў сваёй Айчыне? Чаму ў людзей таленавітых ворагаў больш, чым сяброў? Талент, як высвятляецца, няздатны сам сябе абараніць. Ён патрабуе разумення і падтрымкі як сучаснікаў, так і нашчадкаў. Людзі павінны быць падрыхтаваны для таго, каб прыняць гэты Божы дар.
Спробы спалучыць камедыйнасць і праблемнасць былі зроблены ім у п’есе «Куды ноч, туды сон» (іншая назва — «Ка-та-стро-фа», 1987, паст. 1988). Гэтую камедыю ён назваў фантасмагорыяй. Праўда, паводле тэматыкі гэты твор набліжаецца да «антыалкагольных» п’ес, асабліва пашыраных у беларускай літаратуры «нашаніўскага» перыяду і ў савецкі час. Гэтай тэме была прысвечана і драма А. Петрашкевіча «Трывога» (1974).
Праца для кіно
А. Л. Петрашкевіч — аўтар сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Нядзельная ноч(руск.) (бел.» (пастаўлены ў 1977) і «Час выбраў нас(руск.) (бел.» (з У. Т. Халіпам, 2 серыі, пастаўлены ў 1976—1978 гг.), сцэнарыяў навукова-папулярнага фільма «Францыск, сын Скарынін» (1989), дакументальнага фільма «Уздоўж і поперак Дняпра» (1988, пастаўлены ў 1990) (к/с «Беларусьфільм»). Напісаў сцэнарыі да радыёспектакляў «Новая зямля» (пастаўлены ў 1976), «Злавеснае рэха» (пастаўлены ў 1984), «У спадчыну — жыццё» (пастаўлены ў 1986), «Надзвычай цяжкая пасада» (пастаўлены ў 1986)
Навуковая дзейнасць
Кандыдат гістарычных навук (1967) (кандыдацкая дысертацыя «Комсомол Беларуси — активный помощник Коммунистической партии в мобилизации молодёжи на выполнение семилетнего плана развития народного хозяйства (1959—1965 гг.»)[3].
Здрапежаная зямля: Гістарычныя п’есы / Пад рэд. А. П. Грыцкевіча. — Мн.: УП «Тэхнапрынт», 2003. — 444,[3] с.: партр. — ISBN 985-464-497-9.
П’есы / Маст. Н. Л. Шаўшукова. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1976. — 205 с.: іл.
«Приласкать и уничтожить!»: гістарычная трагедыя / Алесь Петрашкевіч. — Мн.: Медисонт, 2008. — 85, [1] с. — ISBN 978-985-6530-81-7.
Артыкулы
П’есы сучасных аўтараў: Дагарэла свечачка…: трагедыя / Алесь Петрашкевіч // Беларуская драматургія / Мін-ва культуры РБ, «Тэатральная Беларусь»; [Уклад. В. Валадзько, А. Сабалеўскага; Рэдкал.: А. Сабалеўскі (адк. рэд.) і інш.; Прадм. А. Сабалеўскага]. Вып. 1. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 170, [2] с. — ISBN 5-343-01478-X
Дакументы А. Л. Петрашкевіча паступілі ў Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва ад самога пісьменніка ў 1998 годзе. У выніку навукова-тэхнічнай апрацоўкі фонду № 450 быў складзены вопіс № 1 у колькасці 978 спраў (5 865 дакументаў) за 1928—2007 гады[3].
↑Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Комсомол Белоруссии — активный помощник Коммунистической партии в мобилизации молодежи на выполнение семилетнего плана развития народного хозяйства (1959—1965 гг.)»
Беларуская літаратура: дапам. для вучняў 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / пад рэд. А. Бельскага, М. Тычыны. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2009. — ISBN 978-985-471-320-5.
Петрашке́віч Алесь (Аляксандр Лявонавіч) // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 580. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.