1 студзеня 1869 года тут вучыліся 29 хлопчыкаў, у 1876 годзе — 37 хлопчыкаў і 4 дзяўчынкі, у 1898—1899 гадах — 124 хлопчыкі і 22 дзяўчынкі. З 1904 года вучылішча стала двухкласным. Яно мела кавальскую, сталярную і слясарную майстэрні.
Пасля Кастрычніцай рэвалюцыі называлася школай 1-й, 2-й ступеняў, з 1928 года — сямігадовай, з 1932 года — сярэдняй. У 1925—1927 гадах быў узведзены 2-павярховы будынак школы.
У час Вялікай Айчыннай вайны школьны будынак быў спалены, уся школьная маёмасць разрабавана і знішчана. Да 1944 года школу аднавілі.
У 1971 годзе пастаўлены новы шматпавярховы будынак школы.
У 2003 годзе школа стала ўдзельніцай міжнароднай канферэнцыі па ўкараненні інавацыйных тэхналогій. У тым жа годзе, да 135-годдзя школы, у падарунак ад абласнога ўпраўлення адукацыі ў ёй адчыніўся камп’ютарны клас.
У 2003 годзе быў адкрыты абноўлены школьны музей. Быў створаны школьны зімовы сад.
У Коханаўскай школе створана безбар’ернае асяроддзе для арганізацыі адукацыйнага працэсу вучняў з абмежаванымі магчымасцямі.