Пётр Фёдаравіч Сычэнка |
Дата нараджэння |
6 чэрвеня 1911(1911-06-06) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
25 чэрвеня 1969(1969-06-25) (58 гадоў) |
Месца смерці |
|
Альма-матар |
|
Грамадзянства |
|
Прыналежнасць |
СССР |
Род войскаў |
авіяцыя |
Званне |
палкоўнік |
Узнагароды і званні |
|
Пётр Фёдаравіч Сычэ́нка (24 мая (6 чэрвеня) 1911, вёска Новае Заазер’е, Аршанскі павет — 25 чэрвеня 1969) — ваенны лётчык, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (14.02.1943).
Біяграфія
Скончыў сямігодку, працаваў у горадзе Херсон ліцейшчыкам. З 1931 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Вольскую ваенную авіяцыйную школу тэхнікаў, у 1939 годзе — ваеннае авіяцыйнае вучылішча ў горадзе Энгельс. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на Цэнтральным, Паўднёвым, Бранскім, Варонежскім, Паўночна-Заходнім, Сталінградскім, 1-м Украінскім франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскам, Львоўскай і Сілезскай аперацый.
Да 1943 года камандзір штурмавой эскадрыллі капітан П. Ф. Сычэнка здзейсніў 42 баявыя вылеты, знішчыў 6 танкаў, 3 зенітныя батарэі, 25 матацыклаў. Прымаў актыўны ўдзел у разгроме механізаванай дывізіі ворага, якая рухалася ў напрамку гарадоў Міхайлаў—Венеў—Горлава—Скапін.
У 1945 годзе скончыў курсы ўдасканалення пры Ваенна-паветранай акадэміі. Да 1959 года П. Ф. Сычэнка працягваў службу ў Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў і працаваў у Кіеве.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, Чырвонай Зоркай, ордэнам «Чэхаславацкі крыж» і дзевяццю медалямі.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі