У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Ганчар.
Алесь Ганчар (укр.: Олесь Гончар — літаратурнае імя; поўнае імя і імя па бацьку — Аляксандр Цярэнцьевіч, укр.: Олександр Терентійович Гончар3 красавіка1918—17 ліпеня1995) — украінскі празаік, публіцыст і грамадскі дзеяч. Ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта (Канада, 1992).
Нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Ломіўка каля Кацярынаслава (цяпер у межах Дніпра) у сям’і Цярэнція Сідаровіча (1890—1941) і Таццяны Гаўрылаўны (1893—1920) Білычэнкаў.
Бацька працаваў у прыгарадным калгасе ў с. Ломіўка (цяпер на тэрыторыі Дніпра), дзе і загінуў ад нямецкай авіябомбы ў 1918 годзе. Маці працавала на заводзе металавырабаў.
Пасля смерці маці, калі хлопчыку споўнілася 3 гады, яго забралі з Ломіўкі на выхаванне да дзядулі і бабулі ў пасёлак СухэПалтаўскай вобласці. Маму будучаму пісьменніку замяніла бабуля.
З 1925 Алесь вучыўся ў родным сяле, потым у с. Харошкі. У 1933 годзе скончыў сямігадовую школу ў с. Брэўсаўка Казельшчынскага раёна. Алесь яшчэ ў школе добра пісаў, пасля яе заканчэння паступіў на працу ў рэдакцыю Казельшчынскай раённай газеты «Разгорнутым фронтам». У 1933—1937 гадах вучыўся ў Харкаўскім тэхнікуме журналістыкі імя Мікалая Астроўскага, пасля заканчэння якога працаваў настаўнікам у с. Мануйлаўка і ў Харкаўскай абласной газеце «Ленінская змена».
З 1937 года Ганчар пачаў публікаваць свае творы ў асноўным кароткія апавяданні ў рэспубліканскіх выданнях («Літаратурная газета», «Піянерыя», «Камсамолец Украіны», «Малады бальшавік»). У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. За час вучобы ва ўніверсітэце (1938—1941) напісаны навелы «Іван Маставы», «Чарэшні квітнеюць», «Арляня», аповесць «Стакозава поле».
У чэрвені 1941 года з трэцяга курса ўніверсітэта Алесь сыходзіць добраахвотнікам у складзе студэнцкага батальёна на фронт. Ваенныя ўмовы (ён быў старэйшым сяржантам, старшыной мінамётнай батарэі) не занадта спрыялі пісьменніцкай працы. Тым не менш Ганчар піша вершы (зборнік «Франтавыя вершы», апублікаваны ў 1985), робіць нататкі, якія паслужылі асновай яго навел 1940-х гадоў і рамана «Сцяганосцы».
Памёр 14 ліпеня 1995 года ў Кіеве. Пахаваны на Байкавых могілках. У 2001 годзе ў Кіеве адкрыты помнік Ганчару. У 2005 годзе было прысвоена званне Герой Украіны (пасмяротна).
Жонка — Валянціна Данілаўна Ганчар. Дзеці — дачка Людміла і сын Юрый
Позні перыяд
У творах позняга перыяду Ганчар працягваў уздымаць маральна-этычныя тэмы сучаснасці (раман «Твая зара», 1980), тэму рамантыкі юнацкіх пошукаў (аповесць «Брыганціна», 1973).
Ганчар займаўся грамадскай дзейнасцю. У 1959—1971 гадах — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Украіны, у 1959—1986 сакратар Саюза пісьменнікаў СССР, старшыня камітэта па прысуджэнні Дзяржаўнай прэміі УССР імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1966 годзе выступіў на V з’ездзе пісьменнікаў Украіны з дакладам «Думаць аб вялікім». Падпісаў Ліст групы савецкіх пісьменнікаў у рэдакцыю газеты «Праўда» 31 жніўня 1973 г пра Салжаніцына і Сахарава.
У 1980 годзе выпусціў кнігу «Пісьменніцкія разважанні», у якой падводзіў вынік сваёй дзейнасці.
У 1962—1990 гадах — дэпутат Вярхоўнага Савета СССР. У 1971—1986 — кандыдат у члены ЦК КПСС. Быў членам рэдакцыйнай калегіі часопіса «Раман-газета».
З пачаткам перабудовы і набыццём Украінай незалежнасці актыўна ўключыўся ў грамадскае жыццё, быў ініцыятарам стварэння Таварыства ўкраінскай мовы і Народнага Руху Украіны. У 1990 годзе выйшаў з КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета Украіны I дэмакратычнага склікання (1990—1994). Свае погляды на шляху развіцця незалежнай Украіны выказаў у кнізе «Чым жывем. На шляху ўкраінскага адраджэння» (1991). Ганаровы доктар Альберцкага ўніверсітэта (Канада, 1992), у 1993 годзе ўвайшоў у спіс сусветных інтэлектуалаў Міжнароднага біяграфічнага цэнтра.