Пасёлак
Александроў
Александроў на карце Беларусі ±
|
Александро́ў[1] (трансліт.: Alieksandroŭ, руск.: Александров) — пасёлак у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 49 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Семукачы на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на захад мяжуе з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя
Заснаваны ў пачатку 1920-х гг. перасяленцамі з суседніх вёсак. З 20 жніўня 1924 года ў Гарадзішчанскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У 1930-я г. пасялкоўцы ўступілі ў калгас.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 16 ліпеня 1954 года ў Семукацкім сельсавеце, з 22 ліпеня 1960 года ў Бокатаўскім сельсавеце, з 4 чэрвеня 1965 года зноў у Семукацкім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы).
Планіроўка
Планіровачна складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Вёскі | |
---|