У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Семянчук.
Алег Аляксеевіч Семянчук |
Нараджэнне |
20 снежня 1958(1958-12-20) (65 гадоў)
|
Адукацыя |
|
Узнагароды |
|
Алег Аляксеевіч Семянчук (нар. 20 снежня 1958, в. Мервіны Клецкага раёна Мінскай вобласці) — беларускі настаўнік і палітык.
Біяграфія
Скончыў Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Агульнатэхнічныя дысцыпліны з дадатковай спецыяльнасцю фізіка».
Працаваў майстрам вытворчага навучання, намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце Заастравецкага вучэбна-вытворчага камбіната, намеснікам загадчыка аддзела народнай адукацыі Клецкага райвыканкама, настаўнікам СШ № 3 г. Клецка, дырэктарам Клецкага дзіцячага дома, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі, старшынёй камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, Граматай Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі». Мае падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1].
Крыніцы