Скончыў універсітэт Небраска (бакалаўр, 1957) і Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі (доктар філасофіі, 1961). У 1962—1982 гадах працаваў у Пенсільванскім універсітэце. З 1982 года — прафесар фізікі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Санта-Барбары, у 1982—1999 гадах дырэктар Інстытута палімераў і арганічных матэрыялаў. З 1999 года адначасова працуе ў розных камерцыйных кампаніях. Сумесна з Аланам Макдыярмідам і Хідэкі Сіракавам распрацаваў метады атрымання арганічных палімерных матэрыялаў, электраправоднасць якіх параўнальная з электраправоднасцю металаў.
Зноскі
↑ абAlan J. Heeger // Alan J. Heeger Праверана 29 красавіка 2020.