Адрыян — Публій Элій Адрыян (76—138): рымскі імператар (117—138). Сын Публія Элія Адрыяна і Даміцыі Паўлы. Быццам быў прыёмным сынам Траяна.
Імператарам Адрыяна абвясціла войска. Ён не толькі не пашыраў межаў Імперыі, але і адмовіўся ад некаторых з ненадзейных правінцый, і скіраваў намаганні на ўмацаванне ўнутранай стабільнасці дзяржавы і на павышэнне яе дабрабыту. У культуры і побыце вярнуўся да класічна-грэчаскіх ідэалаў, якія выцясняліся класічна-рымскімі з часоў Аўгуста. Шмат увагі ўдзяляў усходу імперыі, лічыўся касмапалітам і прыхільнікам элінізму (і нават «паскудным грэкам» сярод сваіх радыкальных крытыкаў[4]). Сам займаўся жывапісам і скульптурай.
Імкнуўся да таго, каб паўсюль лічыцца дабрадзеем, але, відаць, сваім касмапалітызмам і непапулярным эліналюбствам пахіснуў стабільнасць імперыі[4]. Пабудаваў у Афінах новы «горад Адрыяна», завяршыў будаўніцтва храма Зеўса Алімпійскага, якое было прыпынена ў IV ст. да н.э.