Абрам Савулавіч Шэвелёў (руск.: Шевелёв Абрам Саулович; 4 ліпеня 1917, Ляды — 3 лістапада 1994, Смаленск) — савецкі вучоны ў галіне імуналогіі. Доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1969).
Біяграфія
Скончыў Смаленскі медыцынскі інстытут (1940). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі (1946) - аспірант інстытута імя Гамалея. Працаваў загадчыкам кафедры мікрабіялогіі, імуналогіі і вірусалогіі Смаленскага медыцынскага інстытута (1967-1988). Арганізатар Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі і кафедры імуналогіі і алергалогіі СДМА. Стварыў на Смаленшчыне школу імунолагаў[крыніца?].
Апублікаваў больш за 150 навуковых прац, з іх 5 манаграфій. Аўтар навукова-папулярных, гісторыка-публіцыстычных кніг.
Навуковыя працы
- «Реакция “трансплантант против хозяина” и трансплантационная болезнь». –М., 1976;
- «Противоречия иммунологии». – М., 1978;
- «СПИД – загадка века». – М., 1988 1991;
- «Память о будущем», 1980;
- «Последний приют Пастера», 1988 (в сааўт.);
- «Тайный властитель России», 1991
Зноскі
Спасылкі