Ісак Самуйлавіч Рубінштэйн |
Дата нараджэння |
12 снежня 1901(1901-12-12) |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці |
1970 |
Месца смерці |
|
Род дзейнасці |
мікрабіёлаг |
Месца працы |
|
Альма-матар |
|
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Рубінштэйн.
Ісак Самуйлавіч Рубінштэйн (руск.: Рубинштейн Исаак Самуйлович; 12 снежня 1901, Мінск — 1970, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1941), дацэнт (1947).
Біяграфія
Скончыў гандлёвую школу (1916), рэальнае вучылішча ў Мінску (1919); з адзнакай скончыў фельчарскую школу (1922). Скончыў медыцынскі факультэт БДУ (1931). Дырэктар Беларускага дзяржаўнага мікрабіялагічнага інстытута (1931—1941). У час Вялікай Айчыннай вайны галоўны эпідэміёлаг Арміі (1941—1946). Дырэктар Беларускага інстытута мікрабіялогіі і эпідэміялогіі (1946—1950), адначасова выконваў абавязкі загадчыка кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута (1946—1948). Загадчык цыклам эпідэміялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1948—1951); загадчык кафедры мікрабіялогіі і эпідэміялогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1951—1970).
Член праўленняў Усесаюзнага і Беларускага навуковых таварыстваў мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў, Мінскага таварыства мікрабіёлагаў, эпідэміёлагаў і інфекцыяністаў (1963); дэпутат раённага Савета Мінска (1940).
Навуковыя працы
- «К вопросу о роли неспецифических раздражителей в сывороточном производстве», с сааўт., 1932
- «К вопросу об экспериментальной склероме», с сааўт., 1940
- «Очистка и концентрация дифтерийных токсинов и анатоксинов», 1941;
- «Динамика перехода в анатоксин очищенного и концентрированного дифтерийного токсина», 1942
- «Практического пособия по медицинской микрооиологии и санитарно-бактериолгическим методам исследований», 1957
- «Сибирская язва и борьба с ней», 1959
- «Аллергия и иммунитет при туберкулезе», 1960
- «Эффективность иммунизации против туберкулезной инфекции при различных методах аппликаций вакцины БЦЖ», 1963
Зноскі
Спасылкі