У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем
Ісак.
Ісак I Камнін (? — 31 мая 1060, Студыйскі манастыр) — імператар усходнерымскі (1057—1059), фактычны родапачынальнік дынастыі Камнінаў. Сын Мануіла Эротыка Камніна, вядомага дзеяча часоў імператара Васіля II. Быў жанаты з Кацярынай, дачкою балгарскага цара Івана-Уладзіслава.
Займаў пасаду магістра і камандаваў усходнім войскам Візантыйскай імперыі, ваяваў з сельджукамі. Быў пазбаўлены пасады імператрыцай Феадорай. Прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў Канстанцінопалі, але праз два гады, пасля палітычнага паражэння, саступіў сталец Канстанціну Дуку. Адрокся ад ўлады ў снежні 1059. Пастрыгся ў манахі Студыйскага манастыра, дзе і памёр. Хварэў на эпілепсію.
Крыніцы
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- Дашков С. Б., «Императоры Византии» М. 1997
- Рыжов К. В., «Все монархи мира. Древняя Греция. Древний Рим. Византия» М. 2001
| |
---|
Слоўнікі і энцыклапедыі | |
---|
Генеалогія і некрапалістыка | |
---|
|