Іосіф Уладзіслававіч Тарашкевіч
Іосіф Уладзіслававіч Тарашкевіч (1 жніўня 1884—1949) — дзеяч савецкіх спецслужбаў. БіяграфіяНарадзіўся 1 жніўня 1884 года. Скончыў царкоўна-прыходскую школу, пазней працавай слесарам. У 1915 годзе мабілізаваны ў Рускую імператарскую армію, радавы. У чэрвені 1917 года ўступіў у РСДРП(б). З 10 верасня 1917 года — у 56-м запасным пяхотным палку ў Маскве, старшыня ротнага камітэта 15-й роты. 28 студзеня 1918 года дэмабілізаваны[1]. З чэрвеня 1918 года — супрацоўнік УНК[2]. З 12(27) мая 1919 года — старшыня Мінскай губернскай надзвычайнай камісіі (змяніў на гэтай пасадзе Вацлава Багуцкага)[1]. У красавіку 1919 года працаваў на пасадзе старшыні Надзвычайнай камісіі (НК) Літоўска-Беларускай ССР, на якой супрацьстаяў антыбальшавіцкім групам памешчыка П. Пляхавічуса і П. Бермант-Авалава. У выніку польскага наступлення НК Літоўска-Беларускай ССР эвакуіравалася ў Смаленск і, пасля распаду структур Літоўска-Беларускай ССР, І. У. Тарашкевіч узначаліў з 1 верасня 1919 года Смаленскую губернскую надзвычайную камісію. Пад старшынствам Тарашкевіча губНК нібыта раскрыла аддзяленне манархічнага саюза «Наша Радзіма» ў Смаленску, якая, на думку чэкістаў, планавала звяржэнне бальшавіцкай улады ў заходніх губерніях РСФСР і усталяванне ваеннай дыктатуры[2]. З сакавіка 1922 да сакавіка 1923 года працаваў начальнікам Смаленскага гарадскога аддзела ДПУ, пазней — начальнікам Пензенскага губернскага аддзела АДПУ. З 1929 года — начальнік Вяцкага акруговага аддзела АДПУ. У 1931—1932 гадах — памочнік паўнамоцнага прадстаўніка АДПУ па Ніжагародскім краі па міліцыі, начальнік Ніжагародскага краявога ўпраўлення рабоча-сялянскай міліцыі. З 11 снежня 1934 да канца 1935 года — начальнік Сароўскага папраўча-працоўнага лагера УНКУС па Горкаўскім краі (па стане на 1 студзеня 1935 года ў лагеры налічвалася 3.349 зняволеных; год кіравання І. Тарашкевіча перажылі толькі 2.310). Са жніўня 1937 года — у адстаўке ў Маскве[1]. Зноскі
|