Інструментальны завулак — завулак у Першамайскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар размешчанай паблізу Інструментальнай вуліцы, якая ў 1981 годзе была перайменавана ў вуліцу Мяржынскага.
Размяшчэнне
Фактычна складаецца з двух частак, звязаных паміж сабой скрыжаваннем. Адна частка пачынаецца ад вуліцы Мяржынскага, ідзе на паўночны захад паралельна вуліцы Калініна і перасякаецца з другой часткай завулка. Яна, у сваю чаргу, ідзе на паўночны ўсход паралельна вуліцы Кузьмы Чорнага і заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Талбухіна.
Грамадскі транспарт
Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Парк Чалюскінцаў».
Зноскі
Спасылкі
|
---|
Асноўныя магістралі | | |
---|
Плошчы | |
---|
Вуліцы і завулкі | |
---|
|