Гурт быў створаны ў жніўні 1989 года[3], калі вакол гітарыста, скрыпача, саксафаніста (маладыя музыкі давалі імправізаваны канцэрт у цэнтральным парку горада Брэста) стыхійна сабралася каля 150 чалавек. Хлопцы проста гралі музыку і раптам, па завяршэнні адной з песень, пачулі ззаду сябе апладысменты. Уражаныя гэтым удзельнікі зразумелі, што трэба збірацца ў гурт[4].
У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпетаваць, ствараць першыя песні і ўжо праз некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якуціі[4].
У 2006 годзе гурт да свайго сямнаццацігоддзя даў буйны канцэрт з аркестрам у Палацы Рэспублікі, запіс якога быў выдадзены на DVD-дыску «17 Live»[4].
Асаблівасцю калектыву з’яўляецца тое, што музыку піша не адзін чалавек, а ўсе[4].
Свае трыццацігоддзе гурт адсвяткаваў буйным канцэртам з аркестрам 3 жніўня 2019 года на плошчы Леніна ў Брэсце[8].
Назва гурта
Назва «Spasenie» (руск.: Спасение) прыйшла ўдзельнікам тады яшчэ безназоўнага гурта ў галаву напачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, калі хлопцы ехалі ў цягніку ў тур па Якуціі, і сведчыць, што музыка для іх і ёсць выратаванне. «Бог даў кожнаму дар, талент і прызванне. І для чалавека ёсць сапраўднае выратаванне знайсці ўсё гэта», – дакладна распавядаў пра выбар назвы Вольге Самусік з «Музыкальнай газеты» франтмен Ігар Муха ў 2005 годзе [9].
Моўнае пытанне
Першыя 15 год свайго існавання гурт быў выключна рускамоўным, але з выхадам альбома «Crossing the Jordan» англійскай мовы ў яго творчасці стала значна больш. Вакаліст Ігар Муха так адказваў на пытанне пра мовы ад Вольгі Самусік з «Музыкальнай газеты»: «Мы ж жывем у Брэсце. Гэта фактычна мяжа. Ёй уласціва змешванне моў. Вельмі шмат слоў з украінскай, польскай... Не было ніколі ні чыстай беларускай, ні рускай. Таму мы раней спявалі не на роднай мове, а па-руску. Хоць я прызнаю бясспрэчную меладычнасць беларускай. Англійская ж таксама вельмі музычна гнуткая. Калі параўноўваць яе з рускай, то на апошняй спяваць складаней з-за ўсіх гэтых літараспалучэнняў „бр“, „стр“ і г.д. Таму нам перайсці было зусім не складана»[9].
Сацыяльная актыўнасць
Гурт ладзіць для гуртоў фестываль-конкурс рок-музыкі «X-Star» (з 2005 года), а таксама арганізуе штогадовы вялікі моладзевы канцэрт у Брэсце пад назвай «Город света» (з 2009 года)[10]. Таксама ўдзельнікі выступаюць супраць абортаў[11].
2009 год – намінацыя ў конкурсе «Just Pain Folks Music Awards» за песню «... а Солнце за кормой»[16].
2009 год – намінацыя «За ўклад у развіццё музыкі» на Штогадовай Прэміі Евангельскай Музычнай Асацыяцыі.
2010 год – фестываль «Радыё Брэст» «Знай Наших - 3»: лепшы гурт, лепшы франтмен (Ігар Муха).
2019 год – Ганаровая грамата Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў[8].
Удзельнікі
Ігар Муха – вакал, саксафон, акустычная гітара (1989—)
Павел Шэльпук – вакал, скрыпка, гітара, бас-гітара (1989—)
Пётр Семянюк – клавішныя, вакал (1989—)
Майк Чобі – бас-гітара
Дзмітрый Галадко – сола-гітара
Аўтар тэкстаў
Аляксандр Барысюк – гітара (1989—)
Тэхнік гуку
Андрэй Кавальчук
Былыя ўдзельнікі і гастрольныя музыкі
Таццяна Шэльпук (вакал, клавішныя), Вадзім Семянюк (бубны), Віталь Калежынскі (бубны), Ежы Хайчук (бубны), Аляксандр Манецкі (бубны), Дэйв Гір (бубны), Леанід Барысевіч (сола-гітара), Васіль Машлякевіч (бас-гітара), Станіслаў Янчын (бас-гітара), Дзмітрый Бранавіцкі, Андрэй Кляшчоў, Дэні Плэт, Браян Мантры і інш.[17].
Крыніцы
↑Христианин | Спасение(руск.)(недаступная спасылка). xristianin. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
↑ХРИСТИАНИН │ Спасение(руск.)(недаступная спасылка). www.xristianin.org. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
↑Полякова, Виктория (2019-10-25) [2019]. "Лидер группы «Спасение» Игорь Муха: «Мы выросли в раю»". Брестская газета (newspaper)(руск.). 43 (880): 8–9.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)
↑БГ (2020-01-17) [2020]. "В новый год с надеждами и «осторожным, тревожным оптимизмом»". Брестская газета (newspaper)(руск.). 3 (892): 8.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)