RCA Studio II
«RCA Studio II» — гульнявая кансоль, распрацаваная кампаніяй RCA і выпушчаная ў студзені 1977 года. Графіка кансолі была чорна-белай і нагадвала графіку больш ранніх сістэм тыпу «Pong». Кансоль не мела джойсціка ці падобнага гульнявога кантролера , замест гэтага ў корпус кансолі былі ўбудаваны дзве 10-кнопкавыя клавіятуры. Сярод асаблівасцяў кансолі была наяўнасць пяці ўбудаваных гульняў і сілкаванне кансолі праз шнур для падлучэння да антэннага гнязда тэлевізара (сілкаванне і тэлевізійны сігнал падзяляліся ў асобнай прыладзе на канцы шнура). Такі спосаб падлучэння ўжываўся рэдка і пасля не сустракаўся да з’яўлення гульнявой кансолі «Atari 5200 ». Кансоль не атрымала камерцыйнага поспеху. На момант выхаду яна ўжо была састарэлай у параўнанні з выпушчанай раней «Fairchild Channel F». Праз дзесяць месяцаў на рынак таксама выйшла яшчэ больш дасканалая кансоль «Atari 2600 ». Выпуск «RCA Studio II» быў спынены ў 1979 годзе.[1] Прылада і тэхнічныя характарыстыкі кансолі аналагічныя мікракамп’ютару COSMAC VIP , выпушчанаму тым жа вытворцам у тым жа годзе. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|