У 2004 годзе ствараецца гурт, першыя канцэрты (клубы г. Мінска).
«Адкрыццё года» (за 2004 год у клубе «Графіці»)[2].
Песні гурта запушчаны ў ратацыю на беларускіх і ўкраінскіх радыёстанцыях (Аўтарадыё, Свет, Сталіца, Хіт FM, Рокс, Альфа радыё, Рускае Радыё, украінскім I-радыё).
У 2005 годзе зняты першы live-кліп на песню «Хочу уснуть я».
Падпісаны кантракт з маскоўскай рэкорд-кампаніяй «Прологмьюзик (RDM)» пра выданне песень гурта ў зборах серыі «НАШИ».
У рэлізе «15 НАШИХ» выходзіць «Дорога»[3], у «16 НАШИХ» — «Кома»[4].
Гуказапісвальная кампанія Grand Records уключае песню «Крылья» ў зборніку «Даеш РОК!».
Удзел у першым незалежным конкурсе музычных выканаўцаў у сетцы Інтэрнэт «MuseOn» Удзел у фэсце «Окна Открой!» (Санкт-Пецярбург).
(спецыяльны прыз ад рэкорд-кампаніі «Бомба-Піцер» — уключэнне адной з песень гурта ў зборніку"ОХОТА!-14").
Дыплом «Адкрыццё года» на II Міжнародным мінскім фэсце «Адкрытае неба».
У 2008 годзе гурт піша адкрыты ліст музычнай і немузычнай грамадскасці, у якім паведамляюць пра магчымасць бясплатнай, легальнай спампоўкі першага альбома гурта з сеткі Інтэрнэт.
Кліп гурта «Мой герой Т. Б.» стаў адным з пераможцаў фэсту рэдкіх відэакліпаў «NO AIR. ПА-ЗА ЭФІРАМ».
Гурт працуе над сваім другім поўнафарматным альбомам, аднак гэта не замінае яе канцэртнай дзейнасці. У мінскім клубе «DAclub» адбыўся сумесны выступ гурта NAKA і БАРТА. Падчас канцэрту былі прадстаўлены як старыя кампазіцыі, так і песні з новага альбома. Таксама быў выкананы антыкрызісны хіт «Скоро всё е..неться».
2010—2012
У свет выходзіць другі поўнафарматны альбом «Пора», прэзентацыя якога адбылася 29 студзеня2010 года ў клубе «Рэактар». У трэк-ліст альбома ўвайшлі дзве версіі скандальнай песні «Бяжы»: на рускай і на беларускай мове[6].
Гурт выпускае EP «Собирайтесь», у які ўвайшла загалоўная песня другога альбома «Пора», а таксама дзве новыя кампазіцыі «Всех забрали» і «Собирайтесь». Вось як пракаментавала падзею лідар гурта Анастасія Шпакоўская: «Песні былі напісаны дзесьці ўлетку. І гэта, магчыма, было ў пэўнай ступені вяшчунствам. Так атрымалася, што ў свеце апошніх падзей песні з такімі назвамі сталі актуальнымі. Мы іх успомнілі і вырашылі зрабіць такое пасланне».[7]
У гэтым жа годзе ў Мінску адбыўся выбух у метро, які забраў жыццё ў 17 чалавек. Гэта падзея адбілася і на творчасці гурта: выйшаў у свет міні-альбом, у склад якога ўвайшлі песні «У баі», «Пагоня» ды «За минуту до взврыва». Апошнюю песню лідар калектыву Анастасія Шпакоўская напісала літаральна на працягу тыдня пасля падзей, якія адбыліся ў Мінску. Назву «За минуту до взрыва» і было вырашана даць міні-альбому [8].
У ліпені гурт дае сольны канцэрт у сталічным клубе «LOFT», пасля якога на гітарыста гурта Паўла Трыпуця быў здзейснены напад. Музыка быў моцна збіты хуліганамі, з прычыны чаго гурта прыйшлося адмяніць хуткі канцэрт у Маскве. Гэта не першы выпадак нападу на музыкаў гурта, раней канцэрты даводзілася адмяняць з-за траўмы рукі бас-гітарыста гурта.
У гэтым годзе сваю дзейнасць пачынае сайд-праект вакалісткі Анастасіі Шпакоўскай і піяністкі Ірыны КліменкаNaka Piano. У рамках праекта праходзяць канцэрты, на якіх удзельніцы гурта выконваюць упадабаныя публіцы хіты і прэзентуюць некалькі новых песень.
Таксама гурт аб'яўляе пра пачатак збору сродкаў для запісу новага альбома «Довольна(руск.) (бел.»[9][10].
2013 — па сённяшні дзень
25 красавіка на сцэне мінскага клуба RE:Public адбылася прэзентацыя альбома «Довольна», які стаў трэцім у дыскаграфіі гурта[11]. Да гэтага моманту ў гурце змяніўся бас-гітарыст[12].
Аднак яшчэ адна кадравая перастаноўка чакала гурт наперадзе. Практычна адразу пасля канцэрту гурт пакінуў барабаншчыкДзмітрый Рыбакоў. Сам музыка ніяк не пракаментаваў сваё рашэнне. У сувязі з гэтым гурту прыйшлося адмяніць запланаваныя канцэрты ў Маскве і Кіеве і замяніць іх выступам Naka Piano.
У 2013 годзе таксама выходзіць альбом «Piano» ад імя сайд-праекта Naka Piano[13].
У 2014 годзе гурт прадстаўляе максі-сінгл «Muza», у які ўвайшлі тры кампазіцыі («Муза», «Прощай», «Zombie Nation»)[14]. Загалоўная песня сінгла створаная паводле верша Алеся Плоткі, які таксама стварыў вокладку сінгла.
2016 год адзначаецца выхадам першага ў дыскаграфіі калектыва цалкам беларускамоўнага альбома «Мая малітва»[15].