Severity: Notice
Message: Undefined offset: 1
Filename: infosekolah/leftmenudasboard.php
Line Number: 33
Line Number: 34
BitTórrent (літар. англ.: «бітавая плынь») — пірынгавы (P2P) сеткавы пратакол для кааператыўнага абмену файламі праз сеціва.
Файлы перадаюцца часткамі, кожны torrent-кліент, які атрымлівае (спампоўвае) гэтыя часткі, адначасова аддае (запампоўвае) іх іншым кліентам, што зніжае нагрузку і залежнасць ад кожнага кліента-крыніцы і забяспечвае надмер інфармацыі.
Пратакол быў створаны Брэмам Коэнам, які напісаў першы torrent-кліент «BitTorrent» на мове Python 4 красавіка 2001 года. Запуск першай версіі адбыўся 2 ліпеня 2001 года.
Існуе шмат іншых BitTorrent кліентаў для абмену файламі па пратаколе BitTorrent.
Файл метаданых з’яўляецца слоўнікам у фармаце bencode з пашырэннем .torrent. Змяшчае наступную інфармацыю:
Перад пачаткам спампоўвання кліент падключаецца да трэкера па адрасе, пазначаным ў торэнт-файле, паведамляе яму свой адрас і хэш-суму торэнт-файла, на што ў адказ кліент атрымлівае адрасы іншых кліентаў, што спампоўваюць або раздаюць гэты ж файл. Далей кліент перыядычна інфармуе трэкер аб ходзе працэсу і атрымлівае абноўлены спіс адрасоў. Гэты працэс завецца абвяшчэннем (анг. announce).
Кліенты злучаюцца адзін з адным і абменьваюцца кавалкамі файлаў без непасрэднага ўдзелу трэкера, які толькі захоўвае інфармацыю, атрыманую ад падключаных да абмену кліентаў, спіс саміх кліентаў і іншую статыстычную інфармацыю. Для эфектыўнай працы сеткі BitTorrent неабходна, каб як мага больш кліентаў былі здольныя прымаць уваходныя злучэнні. Няправільна наладжаны NAT або брандмаўэр могуць гэтаму перашкодзіць.
Пры падключэнні кліенты адразу абменьваюцца інфармацыяй пра наяўныя ў іх кавалкі. Кліент, які хоча спампаваць кавалак (ліч), дасылае запыт і, калі другі кліент гатовы аддаваць, атрымлівае гэты кавалак. Пасля гэтага кліент правярае кантрольную суму кавалка. Калі яна супала з той, што запісана ў торэнт-файле, то кавалак лічыцца паспяхова спампаваным, і кліент паведамляе ўсім падключаным пірам пра наяўнасць ў яго гэтага кавалка. Калі ж кантрольныя сумы адрозніваюцца, то кавалак пачынае спампоўвацца ізноў. Некаторыя кліенты блакіруюць піры, якія дужа часта аддаюць некарэктныя кавалкі.
Такім чынам, аб'ём службовай інфармацыі (памер торэнт-файла і памер паведамленняў са спісам кавалкаў) непасрэдна залежыць ад колькасці, а значыць, і памеру кавалкаў. Таму пры выбары кавалка неабходна вытрымліваць баланс: з аднаго боку, пры вялікім памеры кавалка аб'ём службовай інфармацыі будзе менш, але ў выпадку памылкі праверкі кантрольнай сумы кліент мусіць спампоўваць нанава больш інфармацыі. З іншага боку, пры малым памеры памылкі не вельмі важныя, бо неабходна зноў спампоўваць меншы аб'ём, але затое памер торэнт-файла і паведамленняў пра наяўныя кавалкі робіцца большым.
Пасля атрымання поўнага файла кліент пераходзіць у іншы рэжым працы, у якім ён толькі аддае змесціва раздачы (робіцца сідам). Далей сід перыядычна інфармуе трэкер пра змены стану торэнтаў (спамповак) і абнаўляе спісы IP-адрасоў.
Трэкер (англ.: tracker; /ˈtrækə(r)/) — спецыялізаваны сервер, які працуе па пратаколе HTTP. Трэкер патрэбны каб кліенты маглі знайсці адзін аднаго. Фактычна, на трэкеры захоўваюцца IP-адрасы, уваходныя порты кліентаў і хэш-сумы, якія унікальным чынам ідэнтыфікуюць аб’екты, што ўдзельнічаюць у спампоўках. Па стандарце, назвы файлаў на трэкеры не захоўваюцца, і даведацца пра іх па хэш-сумах нельга. Аднак на практыцы трэкер часта апрача сваёй асноўнай функцыі выконвае і функцыю невялікага вэб-сервера. Такі сервер захоўвае файлы метаданых і апісанні файлаў, падае статыстыку спамповак па розных файлах, паказвае бягучую колькасць падключаных піраў і інш.
Адным з варыянтаў раздачы з’яўляецца гэтак званая web-раздача. Часам на серверы з розных прычын нельга запусціць паўнавартасны торэнт-кліент. У гэтым выпадку ў якасці крыніцы раздачы выступае сервер, які працуе па пратаколе HTTP. Звычайна, кліенты аддаюць перавагу іншым BitTorrent кліентам і звяртаюцца да web-сіда толькі пры неабходнасці.
Асобы: Брэм Коўэн • Ashwin Navin • Кампаніі: BitTorrent, Inc. • Vuze, Inc.
Суперсід • Абмен пірамі (Peer exchange, PEX) • Размеркаваная хэш-табліца (DHT) • Broadcatching • Protocol encryption • DNA • Мультытрэкер • Рэтрэкер • announce • scrape
The Pirate Bay • isoHunt • Jamendo • Mininova • RuTracker.org • Pornolab.net • Free-Torrents.org • Demonoid • Torrents.net.ua
IPB (IPBTT) • phpBB2 (TorrentPier • TorrentPier II) • phpBB3 (ppkBB3cker • xbtBB3cker) • SMF (SMF Torrent • Simple Tracker) • TBDev (CyBERhype Tracker • KinoKPK • LiteTracker • Tesla Torrent-Tracker) • Іншыя (Xbtit • BTITeam Tracker • TorrentTrader • Torrent Hoster • vBulletin Torrent Tracker)