331 км (трансліт.: 331 km, руск.: 331 км)[1] — прыпыначны пункт Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Размешчаны за 1 км на паўночны ўсход ад вёскі Цялуша; на лініі Жлобін — Асіповічы I, паміж прыпыначным пунктам Маліннікі і станцыяй Савічы.