Бумажко́ва (трансліт.: Bumažkova, руск.: Бумажково; да 1955 — Залессе-Бабруйскае)[1][2] — станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў пасёлку Бумажкова, за 0,8 км на ўсход ад вёскі Залессе; на лініі Бабруйск — Рабкар, паміж прыпыначным пунктам Аземля і прыпыначным пунктам Новая Дуброва.