3-я Бярэзінская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная ў лістападзе 1942 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бярэзінскага, Бялыніцкага і Барысаўскага раёна. Брыгада была расфарміравана ў маі 1943 года.
Склад
Брыгада была створана ў складзе 345-га, 128-га, 130-га, 120-га атрадаў, у сакавіку ў складзе брыгады быў арганізаваны 340-ы атрад. У красавіку 1943 года на базе 128-га атрада, вылучанага з брыгады, была арганізавана 14-я Цемналеская партызанская брыгада.
Камандаванне
Камандзір
Камісар
Начальнік штаба
Гісторыя
Партызаны 12 красавіка 1943 года разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Журавок, у маі вялі абарончыя баі. У маі 1943 года брыгада была расфарміравана, яе атрады перададзены Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групе.
Літаратура