100-я партызанская брыгада імя С. М. Кірава — партызанская брыгада, створаная ў сакавіку 1943 годана базе атрада А. І. Шубы «Народныя мсціўцы», арганізаванага ў чэрвені 1942 года на базе партыйна-камсамольскай групы, якая дзейнічала з 1941 года. Брыгада дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Старадарожскага раёна, да снежня 1943 года мела назву 100-я партызанская брыгада «Смерць фашызму». 28 чэрвеня 1944 брыгада (1031 партызан, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
- 1-ы атрад імя Чапаева;
- 2-і атрад імя Кутузава;
- 3-і атрад імя Фрунзэ;
- 4-ы атрад імя Чкалава;
- 5-ы атрад імя Будзённага;
- 6-ы атрад.
Камандаванне
Камандзір
Камісары
Гісторыя
Атрад «Народныя мсціўцы» 7 жніўня 1942 года разбіў гарнізоны ў вёсцы Сінягова, 4 верасня — у вёсцы Макарычы Старадарожскага раёна. 20 чэрвеня 1943 года разам з атрадам «Жалязняк» 64-й брыгады імя В. П. Чкалава разграмілі чыгуначную станцыю Фалічы, знішчылі чыгуначны мост, 0,5 км чыгуначнага палатна. У жніўні, снежні 1943, лютым, красавіку 1944 гадоў вялі баі з карнікамі. У «рэйкавай вайне» падарвалі каля 7 тысяч рэек на чыгуначным участку Клецк — Асіповічы. 27—28 жніўня 1944 года разам з брыгадамі 121-й імя Брагіна, 258-й імя Куйбышава, 161-й імя Катоўскага захапілі і ўтрымлівалі пераправу цераз раку Пціч.
Памяць
У 1974 годзе ў вёсках Асавец Любанскага і Залужжа Старадарожскага раёнаў у гонар брыгады былі пастаўлены помнікі.
Зноскі
Літаратура