У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам
Бекер.
Ян Самуэль Бекер — саксонскі архітэктар 2-й паловы XVIII стагоддзя[1], вучань Яна Зігмунта Дэйбля. Працаваў у князёў Сапегаў.
Біяграфія
Нарадзіўся на пачатку 1730-х у Саксоніі. Магчыма, навучаўся ў майстэрні дрэздэнскага архітэктара І. К. Кнёфеля (ням.) (бел., пасля якой быў прыняты ў Саксонскі будаўнічы дэпартамент.
У сярэдзіне XVIII стагоддзя з'явіўся ў ВКЛ. З 60-х гадоў працаваў у князёў Сапегаў[2].
Паводле інвентара 1793 года вядома, што за Бекерам лічылася аднапавярховая драўляная хата ў Ружанах, а апошняе дакументальнае пацверджанне яго пражывання тут датавана 1808 годам. Апошнія пенсійныя выплаты здзейсненыя ў Мінску, дзе, магчыма, і памёр дойлід.
Творчасць
Пабудаваў палац у в. Дзярэчын Зэльвенскага раёна (1786—87, сумесна з архітэктарам Л. Гуцэвічам), займаўся перабудовай палацавага комплексу (1784-86), Ружанскага Троіцкага касцёла дамініканцаў, Ружанскай Петрапаўлаўскай царквы базыльянаў і пабудова корпуса кляштара пры ёй (усе ў г. п. Ружаны Пружанскага раёна)[1][3]. За сваю працу над палацам архітэктар атрымаў ад Сапегаў пажыццёвую пенсію ў 2160, а пасля ў 2520 злотых[4].
Сярод яго іншых прац касцёл Св. Станіслава (літ.) (бел. ў Няміраве (польск.) (бел.. Акрамя праекта перабудовы ружанскіх уладанняў Сапегаў, захаваліся таксама і праекты для іх уладанняў у Вільні, Высокім, Дзярэчыне, Крыстыянпалі[5]. Дзякуючы Самуэлю Бекеру палацава-паркавае мастацтва на Беларусі дасягнула якаснага еўрапейскага ўзроўня, а яго творы сталі ўзорам беларускага класіцызму[6].
Зноскі
Літаратура