Кляштар базыльянаў — праваслаўны манастыр у гарадскім пасёлку Ружаны Брэсцкай вобласці. Пабудаваны ў 1784—1788 гг. (архітэктар Я. С. Бекер) з паўднёвага боку царквы па фундацыі канцлера вялікага літоўскага Аляксандра Сапегі.
Архітэктура
Будынак прамавугольны ў плане, двухпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Рытм галоўнага фасада ствараецца прамавугольнымі аконнымі праёмамі, завершанымі трохвугольнымі і паўкруглымі сандрыкамі (на першым паверсе), пілястрамі. Цэнтральная частка сіметрычнага галоўнага фасада вылучаная рызалітам, які быў завершаны трохвугольным франтонам. Дваровы і бакавыя фасады без архітэктарскага дэкору. Планіроўка першага паверху анфіладная, другога — калідорная, першы паверх перакрыты крыжовымі скляпеннямі на папружных арках, перакрыццё другога — плоскае.
Царква дзейнічае, у манастыры гарадская ўстанова.
Літаратура
Спасылкі