Палацава-паркавы комплекс знішчаны ў 1920—1930-я гады.
Архітэктура
Палац — аднапавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак. Цэнтральная частка з мансардай на галоўным фасадзе была вылучана васьмікалонным дарычнымпорцікам з трохвугольным франтонам, аздобленым ляпным геральдычным картушам. Пакаты вальмавы дах быў схаваны парапетам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваліся рытмічна размешчаныя прамавугольныя філёнгі і вокны. Планіроўка калідорная з квадратнай залай у цэнтры. Сярод памяшканняў вызначаліся карцінная галерэя, археалагічны кабінет і бібліятэка (пасля секвестрацыі мастацкія каштоўнасці вывезеныя ў Санкт-Пецярбург).
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), С. 164.