У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Якімавічы.
Вёска
Якімавічы
Якімавічы на карце Беларусі ±
|
Які́мавічы[1] (трансліт.: Jakimavičy, руск.: Якимовичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Крошынскага сельсавета. Размешчана за 10 км на ўсход ад Баранавіч.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI ст. як сяленне Берасцейскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Паводле перапісу 1897 годзе ў Дараўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дараўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінуў адзін вясковец.
З 16 ліпеня 1954 года па 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Лаўрынавіцкага сельсавета[2], да 26 чэрвеня 2013 года — у склад Каўпеніцкага сельсавета[3].
У 1970 годзе да вёскі далучана вёска Адахаўшчына II[4].
Інфраструктура
Працуе магазін.
Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Вёскі | |
---|