Юджын Эндру Сернан (англ.: Eugen Cernan; 14 сакавіка1934 года — 16 студзеня2017 года) — астранаўт ЗША. Апошні, на дадзены момант, чалавек, які стаяў на паверхні Месяца.
Біяграфія
Нарадзіўся 14 сакавіка1934 года ў горадзе Чыкага, штат Ілінойс. Мае славацкія і чэшскія карані. Прозвішча дзеда-славака было Чэрнан, яно ператварылася ў Сернан з-за англійскіх правіл чытання.
Ён быў у космасе тройчы: у якасці другога пілота «Джэміні-9А» у чэрвені 1966 года, як пілот «Апалона-10» у маі 1969 года, і як камандзір «Апалона-17» у снежні 1972 года.
У наш час Сернан з'яўляецца апошнім чалавекам, які стаяў на паверхні Месяцы (14 снежня1972 года). Апошнія словы, сказаныя чалавекам на Месяцы, належаць Сернану:
«Боб, гаворыць Джын, я на паверхні, і, робячы апошні крок чалавека з паверхні [Месяцы], вяртаючыся дахаты, каб калі-небудзь вярнуцца — але, мы верым, у не вельмі далёкай будучыні — я б проста хацеў [сказаць] тое, што, я думаю, застанецца ў гісторыі. Што сённяшні выклік Амерыкі вызначыў будучыя лёсы чалавецтва. І, пакідаючы Месяц у [раёне] Таўрус-Літраў, мы сыходзім гэтак жа як і прыйшлі і, з Божай дапамогай, вернемся — з мірам і надзеяй для ўсяго чалавецтва. Поспеху экіпажу „Апалона-17“». (8:14:00 UTC, 14 снежня 1972)[5]
Узнагароды і заслугі
Узнагароджаны Крыжам «За выдатныя лётныя заслугі» ад ВМС (Distinguished Flying Cross),
двума медалямі ВМС «За выдатныя заслугі» (Navy Distinguished Service Medal).
Узнагароджаны двума медалямі НАСА «За выдатныя заслугі» (NASA Distinguished Service Medal),
медалём НАСА «За выключныя заслугі» (NASA Exceptional Service Medal).
Яго імя ўнесена ў Залу славы амерыканскіх астранаўтаў (US Astronaut Hall of Fame).
Ордэн Двайнога белага крыжа 2 класа (Славакія, 25 верасня 1994 года)