Была ў Шацку і яўрэйская школа. Перад Другой сусветнай вайной адбылося аб’яднанне гэтых школ. У гады вайны школа не працавала.
Пасля вайны заняткі праходзілі ў розных прыстасаваных памяшканнях, бо будынак, дзе размяшчалася школа, быў узарваны фашыстамі пры адступленні. У пачатку 1960-х гг. адчыніла дзверы новая двухпавярховая школа.
14 ліпеня2000 г. на будынку школы была ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння выпускніка Шацкай школы акадэміка НАН БеларусіІ. С. Лупіновіча.