У 2017/2018 навучальным годзе сетка адукацыйных устаноў Пухавіцкага раёна складала 51 установай адукацыі (26 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, 18 устаноў дашкольнай адукацыі, 3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, 1 дапаможная школа-інтэрнат, 1 цэнтр карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, 1 сацыяльна-педагагічны цэнтр, 1 аздараўленчы летнік «Лясная казка»), а таксама ДУ «Пухавіцкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўная школа алімпійскага рэзерву», ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы цэнтр „Вікторыя“», ДУ «Фізкультурна-аздараўленчы комплекс „Энергія“»[1].
Гісторыя
У 1929 годзе у Пухавіцкім раёне працава 132 настаўніка. На пачатак 1933 года 95,5 працэнта насельніцтва раёна было пісьменным. На Пухавіччыне ў той час працавала 2 тэхнікума, 2 школы фабрычна-завадскога вучнёўства, 28 школ калгаснай моладзі, 118 чатырохгодак, 1 рабфак. Да 1941 года ў раёне працавала ўжо 128 школ, з іх 28 — няпоўных сярэдніх і сярэдніх[2].