Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Е. Гурыновіча |
---|
Пярэжырская сярэдняя школа 1930 г |
Заснавана |
1866 |
Тып |
школа |
Краіна |
|
Размяшчэнне |
|
Сайт |
perezhir.schools.by |
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Пярэжырская сярэдняя школа імя А. Е. Гурыновіча» — установа сярэдняй адукацыі ў в. Пярэжыр Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
У 1866 годзе ў вёсцы было адкрыта народнае вучылішча. Спачатку там вучылася 66 дзяцей: 63 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. Першым настаўнікам быў святар А. І. Канстанціновіч, які закончыў курс Мінскай духоўнай семінарыі. Да 1904 года ў вучылішчы было толькі 3 класы і працаваў з вучнямі адзін настаўнік. Пасля адкрыцця 4-га і 5-га аддзяленняў школа была перайменавана ў сельскае вучылішча, адразу ж было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага памяшкання для школы.
У 1906 годзе быў пабудаваны новы будынак вучылішча. Тут размясціліся тры класныя пакоі і кватэра для настаўніка. У 1886 г. у вучылішчы займаліся каля 80 дзяцей, з іх толькі 1 дзяўчынка. У 1900 годзе было 100 вучняў. Настаўнікам працаваў Фёдар Пасюк.
Пасля рэвалюцыі народнае вучылішча ператворана ў няпоўную сямігадовую школу. У дваццатых гадах у школе ўжо налічвалася 170 вучняў. У 1924 годзе пачалі стварацца піянерскія атрады. Першым піянерскім важатым быў Скрыпко Герасім Іванавіч.
У 1930 годзе выйшла пастанова Урада аб усеагульнай сямігадовай адукацыі, таму сельскае вучылішча было перайменавана ў сямігадовую школу.
У 1969 годзе школа перабралася ў новы трохпавярховы будынак з 25-цю добра абарудаванымі кабінетамі, майстэрняй, сталовай, актавай залай, бібліятэкай.
У 2000 годзе па ініцыятыве Іосіфа Васільевіча Кучко, які ў той час кіраваў установай адукацыі, школе было прысвоена імя аднаго з яе выпускнікоў, былога міністра замежных спраў БССР Анатоля Гурыновіча[1].
Музей імя Анатоля Гурыновіча
Музей гісторыі знаходзіцца ў Пярэжырскай сярэдняй школе. У 2000 годзе па ініцыятыве Іосіфа Васільевіча Кучко, на той момант дырэктара школы, Пярэжырскай сярэдняй школе было прысвоена імя былога міністра замежных спраў БССР Анатоля Гурыновіча.
Гісторыя
Самы сучасны школьны музей у Пухавіцкім раёне адкрыты 1 верасня 2014 года. Створаны па ініцыятыве Міністэрства замежных спраў Беларусі. У яго аздабленні выкарыстаны «фірменныя» колеры гэтага ведамства: сіні, шэры і сталёвы. Канцэпцыю афармлення распрацавала метадыстка Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Наталля Обухава. У экспазіцыю Наталля Іванаўна ўключыла і фотаздымак будынка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. На гэтай пляцоўцы былыя і цяперашнія дыпламаты адстойвалі і адстойваюць пазіцыі Беларусі ў міжнароднай палітыцы.
Фонды
Інфармацыя на стэндах скампанавана такім чынам, каб каля кожнага з іх можна было правесці цэлы ўрок або класную гадзіну. Экспанаты змяшчаюцца і ў шкляных вітрынах, каб у экспазіцыю было зручна ўносіць змены. У зале ўладкаваны дзве трыбуны і плошча раздзелена на дзве паловы. У адной можна весці размову пра асабістае жыццё Анатоля Гурыновіча. У другой — пра гісторыю беларускай дыпламатыі. Шэсць раздзелаў залы раскажуць наведвальнікам пра біяграфію знакамітага беларуса праз фотаздымкі, дакументы і рэчы.
Вядомыя выпускнікі
Выкладчыкі
Дырэктары школы
- Васіліса Васільеўна Гурыновіч (1933—1958)
- Аляксандр Рыгоравіч Песенька (1959—1991)
- Іосіф Васільевіч Кучко (1992—1996)
- Сяргей Валянцінавіч Парэйка (1997—1998)
- Васіль Усеваладавіч Савіч (1999—2001)
- Антаніна Аляксандраўна Макарава (2002—2007)
- Сяргей Аляксандравіч Гуцу (2007-2021)
- Алеся Анатольеўна Мількевіч (з 2021)
Зноскі
|
---|
Гімназіі | |
---|
Сярэднеадукацыйныя школы | |
---|
НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа | |
---|
НПК дзіцячы сад-базавая школа | |
---|
Яслі-сады | |
---|
Дадатковая адукацыя | |
---|
Прафесійная адукацыя | |
---|