Часменскі раён (руск.: Чесменский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласціРасіі.
Утвораны 18 студзеня 1935 года ў выніку разбуйнення Варненскага, Качкарскага, Нагайбацкага і Троіцкага раёнаў. У 1962 годзе Часменскі раён ліквідавалі як адзінку Чалябінскай вобласці. Землі і прадпрыемствы былі перададзены спачатку ў Варненскі раён (1962 год), а потым — у Троіцкі раён у 1964 годзе. Аднаўленне ранейшых межаў Часменскага раёна адбылося 25 студзеня 1965 года.