Варненскі раён (руск.: Ва́рненский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і аднайменнае муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Варна.
Геаграфія
Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Чалябінскай вобласці. Мяжуе з Часменскім раёнам і Карталінскім раёнам, мае мяжу з Рэспублікай Казахстан. Плошча — 3853 км². Усходняй часткай больш чым напалову выдаецца вуглом у суседні Казахстан і мяжуе з ім з трох бакоў. Мае самы працяглы ўчастак дзяржаўнай граніцы з Рэспублікай Казахстан у вобласці.
Насельніцтва раёна на 1 студзеня 2016 года склала 25 376 чалавек, 13 сельскіх паселішчаў, 37 населеных пунктаў. Тэрыторыя раёна ўяўляе сабой раўніну, якая ўзвышаецца ў заходняй частцы і паніжаецца на ўсход. Клімат рэзка кантынентальны.
Крыніцы