Уйскі раён (руск.: Уйский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Чалябінскай вобласці Расіі.
Адміністрацыйны цэнтр — сяло Уйскае.
Размешчаны ў заходняй частцы Чалябінскай вобласці. На поўначы мяжуе з Чабаркульскім, на ўсходзе з Пластаўскім, на паўднёвым усходзе з Троіцкім, на поўдні з Верхнеўральскім раёнамі Чалябінскай вобласці, на захадзе з Учалінскім раёнам Рэспублікі Башкартастан. Плошча — 194,7 тыс. га, сельскагаспадарчыя ўгоддзі — 129,15 тыс. га.
Крыніцы