Цешаўля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Цешаўле.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Чэшаўленскі сельсавет у складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Чэшаўле. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Перхавіцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Люшнева і Марусіна[1]. У 1965 годзе сельсавет перайменаваны ў Цешаўлянскі, а цэнтр сельсавета атрымаў назву Цешаўля. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Цешаўлянскага сельсавета было 9 населеных пунктаў[2]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты пераданы ў Навамышскі сельсавет[3].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 1 пасёлак і 8 вёсак[4]:
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Цешаўлянскі (да 1965 года Чэшаўленскі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
|
---|
Навамышскі раён існаваў у 1940―1957 гадах | |
|
|
|
---|
Баранавіцкі раён існуе з 1957 года | |
|
|