Палане́чкаўскі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Паланечка.
Гісторыя
Упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ішкалдзеўскага сельсавета[1]. 20 мая 1957 года ў склад Галынкаўскага сельсавета перададзена вёска Задзвея[2]. Сельсавет быў скасаваны 14 красавіка 1960 года, яго тэрыторыя была далучана да Вольнаўскага (4 населеныя пункты: Паланечка, Рэпічы, Серамовічы і Шчарбовічы) і Савіцкага (4 населеныя пункты: Бараціна, Дудзічы, Ішкалдзь і Петкавічы) сельсаветаў[3].
Быў паўторна ўтвораны 21 ліпеня 1986 года ў складзе Баранавіцкага раёна[4]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет быў скасаваны, усе населеныя пункты — Паланечка, Рэпічы і Шчарбовічы — былі далучаны да Вольнаўскага сельсавета[5].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 668 чалавек[6], з іх 78,1 % — беларусы, 18,9 % — палякі[7].
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Паланечкаўскі сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
|
---|
Гарадзішчанскі раён існаваў у 1940―1962 гадах | |
|
|
|
---|
Баранавіцкі раён існуе з 1957 года | |
|
|