Вёска
Белалессе
Белалессе на карце Беларусі ±
|
|
Белале́ссе[1] (трансліт.: Bielaliessie, руск.: Белолесье) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 17 км на паўночны захад ад Баранавічаў, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя
Каля вёскі існаваў курган[2].
Найменне, верагодна, было ўтворана ад назвы ляснога ўрочышча, дзе было заснавана паселішча. У сярэдзіне XIX стагоддзя вёска ўваходзіла ў склад маёнтка Старая Мыш. Вёска адносіцца да праваслаўнага прыхода Новая Мыш.
У 1888 годзе ў Белалессі пачала дзейнічаць школа граматы. У 1897 годзе вёска Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працавалі хлебазапасны магазін, карчма, ветраны млын.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У час Вялікай Айчыннай вайны з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 28 вяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Цешаўлянскага сельсавета[3].
Інфраструктура
Насельніцтва
- 49 двароў, 492 жыхары (1897)
- 89 двароў, 698 жыхароў (1909)
- 55 дамоў, 326 жыхароў (1921)
- 294 жыхары (1959)
- 286 жыхароў (1970)
- 82 двары, 115 жыхароў (1998)
- 51 гаспадарка, 95 жыхароў (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|