Фі́на-пе́рмскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям'і. Уключае ў свой склад балта-фінскія, саамскія, мардвінскія, пермскія мовы, а таксама марыйскую мову і, верагодна, шэраг вымерлых моў.
Варта адзначыць, што нярэдка ўнутры групы фіна-пермскіх моў вылучаюць асобную галіну — фіна-волжскую, праз якую ў фіна-пермскія мовы ўваходзяць марыйская мова, мардвінскія, прыбалтыйска-фінскія і саамскія мовы.
Паводле традыцыйнай таксанаміі ўральскіх моў прынята лічыць, што фіна-пермскія мовы вылучыліся са складу фіна-ўгорскіх каля 3000-2500 гадоў да н.э., а каля 2000 гадоў да н.э. фіна-пермскія мовы ўжо падзяліліся на галіны пермскіх і фіна-волжскіх моў[1].
За сённяшнім часам рэальнасць існавання групы ставіцца пад пытанне[2].
Часта для пазначэння фіна-пермскіх моў выкарыстоўваецца тэрмін «фінскія мовы»[3][4]. Гэтая кропка зору засноўваецца на перакананні, што раней пермскія мовы былі значна больш цесна звязаны з прыбалтыйска-фінскімі мовамі, ніж з венгерскімі[1] (між тым, у фінскіх навуковых школах пад тэрмінам «фінскія мовы» часцей за ўсё лічаць адно прыбалтыйска-фінскія мовы[5]).
Інтэрпрэтацыя групы фінскіх/фіна-пермскіх моў можа адрознівацца ў залежнасці ад вучоных, хоць усе варыянты трактавання прызнаюць пермскія мовы ў якасці галіны першаснага падзелу. Ніжэйшыя прапановы па класіфікацыі пералічаны паводле Мерыта Рулэна[3] і Ангелы Маркантоніа (2002)[6]:
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
- Abondolo, Daniel, ed. The Uralic Languages. — London and New York, 1998. — ISBN 0-415-08198-X.