Раней лічыліся адзінай мовай і пазначаліся з-за гэта тэрмінам мардоўскія мовы[2][заўв 1]. У цяперашнія часы мовы разглядаюцца як асобныя мовы, што ўтвараюць дробную моўную сям'ю. З прычыны адрозненняў у фаналогіі, лексыцы і граматыцы, эрзянская і макшанская мова не з'яўляюцца ўзаемназразумелымі, таму для міжнацыянальнай камунікацыі між носьбітамі дзвюх моў выкарыстоўваецца руская мова[3].
Разам з гэтым абедзве мовы маюць асобныя ўласныя літаратурныя стандарты. Літаратурны стандарт эрзянскай мовы быў створаны ў 1922 годзе, макшанскай — у 1923[4].
Фаналогія
Фаналагічныя адрозненні паміж абедзвюма мовамі ўключаюць у сябе[2]:
У макшанскай мове захоўваецца адрозненне паміж гукамі /ɛ/, /e/, у той час як у эрзянскай мове яны зліліся ў /e/.
У эрзянскай мове ў ненаціскных складох, як і ў шматлікіх іншых уральскіх мовах, рэалізаваная гармонія галосных шляхам выкарыстоўвання [e] ў словах, што стаяць перад галоснай, і [o] ў словах, што стаяць за галоснаю. У макшанскай мове на гэтым месцы прысутнічае толькі [ə].
Эрзянскаму постальвеалярнаму афрыкатыўнаму /tʃ/ на пачатку слова адпавядае макшанскае фрыкатыўнае /ʃ/.
Поруч з глухімі зычнымі, плыўныя зычныя /r/, /rʲ/, /l/, /lʲ/ і паўгалосная зычная /j/ у макшанскай мове ператвараюцца ў [r̥], [r̥ʲ], [l̥], [l̥ʲ], [ȷ̊].
Заўвагі
↑Зрэшты, і за сённяшнім часам у простым ужытку нярэдка можна спаткаць тэрмін «мардоўская/мардвінская мова». Пры гэтым пад тэрмінам няправільна могуць разумець гіпатэтычную адзіную мову, гл. Макшанская мова#Колькасць носьбітаў.