Агульная колькасць носьбітаў — каля 25 тысяч чалавек пры ацэнцы саамскага насельніцтва ў межах 80 тысяч.
Агульнае распаўсюджванне
Саамскія мовы распаўсюджаны ў паўночнай частцы Нарвегіі (колькасць носьбітаў каля 27 тысяч чалавек пры агульнай колькасці ад 40 да 60 тысяч чалавек), на поўначы Швецыі (каля 17 тысяч носьбітаў пры агульнай адзнацы колькасці саамскага насельніцтва да 25 тысяч) і Фінляндыі (каля 4 тысяч носьбітаў пры агульнай колькасці каля 7 тысяч чалавек), а таксама на Кольскім паўвостраве ў Расіі (787 носьбітаў паводле даных перапісу 2002 года пры агульнай колькасці саамаў у Расіі каля 2 тысяч). У іншых краінах колькасць саамаў малаважна (ва Украіне — 3 носьбіты пры агульнай колькасці саамаў 136 чалавек (2001)[2]).