Ферна́нду Энры́кі Кардо́зу[3] (парт.: Fernando Henrique Cardoso, таксама вядомы па сваіх ініцыялах FHC; 18 чэрвеня1931, Рыа-дэ-Жанэйра) — бразільскі дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Бразіліі ў 1995—2003 гадах. Першы прэзідэнт Бразіліі, які быў пераабраны на другі тэрмін (у 1998 годзе). Адзін з заснавальнікаў і з 2001 года ганаровы старшыня бразільскай сацыял-дэмакратычнай партыі.