Заўвага. Знакі у дужках не маюць статусу (самастойных) літар.
У, у (назва: у) — літара (буква) ўсіх славянскіх кірылічных алфавітаў (20-я ў балгарскай, 21-я ў рускай і беларускай, 24-я ў сербскай і ўкраінскай, 25-я ў македонскай); выкарыстоўваецца таксама ў пісьменнасцях некаторых неславянскіх народаў. Літара «оукъ» (ук) пішацца ў сярэдзіне ці канцы слова, а літара «оник» пішацца ў пачатку слова. У стара- і царкоўнаславянскім алфавіце носіць назву «ѹкъ», што азначае «навука, вучэнне, навучэнне». У кірыліцы звычайна лічыцца 21-й па парадку, лікавага значэння не мае, у глаголіцы па ліку 22-я, мае лікавае значэнне 400. Паходжанне літары ў абедзвюх азбуках — дыграф з літар «он» (О) і «іжыца» (Ѵ).
У грамадзянскім шрыфце Пятра I кірылічны «Ѹ» набыў форму сучаснай У.
Напісанне ѹ ў стараславянскіх і старажытнарускіх помніках нярэдка правакуе непрафесійных аўтараў на сцвярджэнне, што гэты дыграф гучаў у старажытнасці, як спараны гук (дыфтонг) [ou], і выкарыстанне гэтага тэзіса для этымалагічныя пошукаў. Ніякіх навуковых падстаў для такога сцвярджэння сучаснай філалогіі невядома.