Ї ї — літара кірыліцы. Трынаццатая ва ўкраінскім алфавіце. Прысутнічае ў адным з варыянтаў русінскага. Абазначае ётаваны галосны [ji].
Сустракаецца
- у пачатку слоў: їдальня, їжак;
- пасля галосных: аїр, свої;
- пасля апострафа: солов'їній;
- пасля мяккага знака: Ананьїв.
Літара аддзялілася ад царкоўнаславянскай І ў XIX стагоддзі, графічна супадаючы з яе двухкропкавым варыянтам.
Ва Украіне ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя Ї выкарыстоўвалася ў якасці моцна памякчаючага І . Напрыклад: дїд, хлїб. Але ў 1928 годзе ва Усходняй, а затым і ў Заходняй Украіне ад такога выкарыстання адмовіліся.