Я, я (курсіў: Я я) — 32-я і апошняя літара беларускага кірылічнага алфавіта. У іншых алфавітах: 30-я ў балгарскім, 33-я ў рускім і ўкраінскім, у якіх таксама апошняя (ва ўкраінскай з 1990 года, да гэтага ў канцы стаяў мяккі знак); з сербскага прыбрана ў сярэдзіне XIX стагоддзя, у македонскім, пабудаваным на ўзор новага сербскага, не ўводзілася. Выкарыстоўваецца таксама ў большасці кірылічных пісьменнасцяў неславянскіх моў. У царкоўнаславянскай азбуцы таксама называецца «я», але выглядае па-рознаму: і .
Лічбавае значэнне
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Я не мае лічбавага значэння.