Выхаванец Цэнтральнай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па лыжных гонках (першы трэнер — П. Ф. Багданаў, пасля займаўся ў У. А. Кастэнкі[1]). Пачатак заняткаў біятлонам — 1980 год.
Скончыў ваенны факультэт Ленінградскага інстытута фізкультуры імя Лесгафта ў 1987 годзе.
Спартыўныя дасягненні
Удзельнік сямі чэмпіянатаў свету. Чатырохразовы чэмпіён свету.
Уладальнік Кубка свету ў агульным заліку ў сезоне 1995/96. Пераможца пятнаццаці этапаў Кубка свету, прызёр яшчэ семнаццаці.
Да 2002 года праходзіў службу ў шэрагах Узброеных Сіл Расіі, звольніўся ў званні падпалкоўніка.
Пасля адмовы кіраўніцтва расійскай зборнай і Нацыянальнай федэрацыі ўключыць яго ў склад зборнай на Алімпіяду-2002 у Солт-Лэйк-Сіці стаў сур’ёзна разглядаць паступаючыя прапановы аб пераходзе ў іншую каманду. Даўні таварыш Драчова яшчэ па зборнай СССР Аляксандр Папоў зрабіў ад імя Беларусі прапанову перайсці ў каманду гэтай краіны, якое Уладзімір і прыняў у 2002 годзе.
У сезоне 2010 годзе быў запрошаны ў зборную каманду Расіі па біятлоне ў якасці кансультанта. На гэтай пасадзе ўступаў у канфлікты з галоўным трэнерам зборнай У. М. Барнашовым, даваў адкрытыя інтэрв’ю прэсе аб працы трэнерскага штаба, у выніку чаго быў адхілены ад займаемай пасады[2]. Вядзе пастаянны блог пра біятлон.