Мас-старт (або го́нка з агу́льнага ста́рту) — від біятлоннай гонкі на 15 км у мужчын, 12,5 км у жанчын і юніёраў, 10 км у юніёрак і юнакоў, і 7,5 км у дзяўчат з чатырма агнявымі рубяжамі. Яна складаецца з пяці кругоў па 3 км у мужчын, 2,5 км у жанчын і юніёраў, 2 км у юніёрак і юнакоў, і 1,5 км у дзяўчат.
Біятланісты (як правіла — 30 лепшых спартсменаў у рамках тых ці іншых біятлонных спаборніцтваў) стартуюць адначасова з агульнага старту. Першая і другая стральба — лежачы, трэцяя і чацвёртая — стоячы. Біятланісты займаюць месца на агнявых рубяжах у адпаведнасці з парадкам прыходу на стрэльбішча (на першым — у адпаведнасці з парадкам стартавага нумару). За кожны промах прадугледжана праходжанне штрафнога круга, роўнага 150 м.
Пачынаючы з Кубка свету 2011/12 уступаюць у сілу новыя правілы па допуску спартсменаў да мас-старту. Калі раней дапускаліся 30 лепшых спартсменаў агульнага заліку Кубка свету, то цяпер да гонцы дапускаюць 25 спартсменаў згодна з агульным залікам Кубка свету, а таксама 5 спартсменаў, якія не ўваходзяць у гэты лік, але якія набралі найбольшую колькасць ачкоў за бягучы этап. На Алімпійскіх гульнях і чэмпіянатах свету ў мас-старце удзельнічаюць усе прызёры бягучых Гульняў (чэмпіянату) у спрынце, гонцы пераследу і індывідуальнай гонцы, 15 лепшых у агульным заліку Кубка свету, астатнія (ад 6 да 15 чалавек) дабіраюцца па набраных ачках на бягучых Алімпійскіх гульнях (чэмпіянаце свету).
У Кубку свету вядзецца асобны залік па гэтай дысцыпліне. Па вынікам сезона пераможцы сярод мужчын і жанчын атрымліваюць Малы крыштальны глобус.
Тэрмін «мас-старт» ужываецца і да лыжных гонкаў, калі ўсе ўдзельнікі стартуюць адначасова.
Зноскі
↑У 2002 годзе Алена Зубрылава змяніла ўкраінскае грамадзянства на беларускае.