Уладзі́мір Максі́мавіч Белахво́стаў (нар. 1949, Бялынічы, Магілёўская вобласць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Бялынічах Магілёўскай вобласці ў 1949 годзе.
Скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут па спэцыяльнасці інжынер-механік (1972).
1972—1983 — у структуры ВБМА «Прамтэхмантаж».
З 1983 — у арганізацыйных структурах Кампартыі БССР, старшыня Першамайскага раённага савета народных дэпутатаў г. Мінска.
З 1993 — намеснік старшыні Мінгарвыканкама, курыраваў пытанні жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
З 24 снежня 2003 года — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Вызвалены ад пасады міністра 30 чэрвеня 2011[1].
Узнагароджаны ордэнам Пашаны.
Зноскі
Спасылкі