Прафесійная кар’ера Угу пачалася ў клубе «Порту». Свой дэбютны ў партугальскім чэмпіянаце матч за «Порту» Алмейда правёў 21 верасня2003 года ў гульне супраць «Бенфікі», аднак правёў на полі толькі каля 3 хвілін. Нягледзячы на няздольнасць замацавацца ў асноўным складзе «Порту», малады нападнік працягваў гуляць у клубах «Лейрыя» і «Буавішта» на правах арэнды.
Алмейда вярнуўся ў «Порту» ў сезоне 2005/06, тады ён стаў важнай часткай каманды, якая перамагла ў тым жа годзе ў нацыянальным чэмпіянаце. У Лізе чэмпіёнаў УЕФА таго сезону Угу больш за ўсё запомніўся сваім голам-прыгажуном са штрафнога з 35 метраў у браму міланскага «Інтэра» на Сан-Сіра[4], тым не менш прайграным партугальцамі з лікам 1:2.
«Вердэр»
З прыходам у жніўні 2007 года форвардаў Эдгара і Эрнеста Фар’яса ў «Порту» рэзка ўзрасла канкурэнцыя ў нападзе, з прычыны чаго Угу вырашыў пакінуць партугальскі клуб і падпісаў кантракт з брэменскім «Вердэрам»[5], з якім правёў папярэдні сезон на правах арэнды. Нямецкаму клуба тады патрабаваўся нападнік, бо лідар нападаў Міраслаў Клозэ перайшоў у «Баварыю», дзякуючы гэтаму шанцы Алмейды зайграць у «Вердэры» былі вельмі добрымі.
«Бешыкташ»
24 снежня2010 года Угу перайшоў у турэцкі «Бешыкташ», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[6]. Сума трансферу склала 2 млн еўра[7].
Познія гады
У 2014 годзе Угу выступаў за італьянскую «Чэзену», пасля гуляў у Расіі за «Кубань» і «Анжы».
У студзені 2016 года, разарваўшы кантракт з махачкалінскім клубам, стаў іграком «Гановера 96»[8]. У ліпені 2016 года, пасля вылету «Гановера» з Бундэслігі, у якасці свабоднага агента перайшоў у афінскі АЕК[9]. У жніўні 2017 года разарваў кантракт з АЕКам і стаў іграком спліцкага «Хайдука»[10].
У ліпені 2018 года вярнуўся ў Партугалію, далучыўшыся да «Акадэмікі» з Каімбры.
Міжнародная кар’ера
Алмейда гуляў на ўсіх узроўнях партугальскай зборнай, гэта значыць ад зборнай ад 15 гадоў да асноўнай.