Тэракотавая армія (кіт.трад.兵馬俑, спр.兵马俑, піньіньbīngmǎ yǒng, пал.бінма юн) — пахаванне не менш як 8099 поўнапамерных тэракотавых статуй кітайскіх ваяроў і іх коней. Выяўлена ў 1974 годзе побач з магілай кітайскага імператара Цынь Шыхуандзі непадалёк ад горада Сіянь.
Гэтыя статуі павінны былі, верагодна, даць яму магчымасць задавальняць свае ўладныя амбіцыі ў тым свеце гэтак жа, як ён рабіў гэта пры жыцці. І хоць замест жывых ваяроў, насуперак звыклай традыцыі, разам з імператарам былі пахаваныя іх гліняныя копіі (што некаторымі спецыялістамі расцэньваецца як вельмі прагрэсіўны крок), акрамя статуй ваяроў, разам з Цынем было закапана, па розных ацэнках, да 70 тысяч працоўных разам са сваімі сем’ямі. Гэтыя людзі, у адрозненне ад салдат, былі цалкам рэальнымі.
Адкрыццё
Статуі былі выяўленыя ў сакавіку 1974 года мясцовымі сялянамі падчас свідравання артэзіянскай свідравіны на ўсход ад гары Лішань. Першы этап раскопак прайшоў з 1978 па 1984 год. Другі — з 1985 па 1986. 13 чэрвеня 2009 года пачаўся трэці этап раскопак. Армія гліняных ваяроў спачывае ў баявым шыхце ў паралельных скляпеннях у 1,5 кіламетрах на ўсход ад грабніцы самога імператара.
Галерэя
Тэракотавая армія. Вонкавы выгляд.
Строй салдатаў. У адной са скульптур злева няма галавы, таму што яна была зроблена з кавалачкаў, якія потым рассыпаліся.
Звярніце ўвагу, наколькі твары гэтых двух салдат адрозніваюцца адзін ад аднаго. Кожная статуя з'яўляецца ўнікальнай.
Статуя афіцэра.
Строй тэракотавых пехацінцаў.
Тэракотавыя воіны калісьці былі пафарбаваны. Сёння толькі некалькі статуй утрымліваюць невялікую колькасць фарбы. Звярніце таксама ўвагу на дэталі падэшвы ў воіна.
Статуі ўключаюць мноства вайсковых частак імператарскай арміі таго часу. Тут мы бачым калясніцу, запрэжаную чацвёркай коней.
Debaine-Francfort, Corrine. «The Search for Ancient China». (Harry N. Abrams Inc. Pub. 1999): 91-99.
Dillon, Michael (ed). «China: A Cultural and Historical Dictionary». (Curzon Press, 1998): 196.
Ledderose, Lothar. «A Magic Army for the Emperor» // «Ten Thousand Things: Module and Mass Production in Chinese Art», ed. Lothar Ledderose, (Princeton UP, 2000): 51-73.
Perkins, Dorothy. «Encyclopedia of China: The Essential Reference to China, Its History and Culture». (Roundtable Press, 1999): 517—518.
Ульянов, М. Ю. Цинь Шихуан и его армия // Восточная коллекция, 2007, с. 20-38.