|
Кукушылі |
---|
кіт. 可可西里, кіт. Kěkěxīlǐ |
|
|
|
Краіна | |
|
|
|
|
Горная сістэма | Куньлунь |
|
|
|
Даўжыня | 800 км |
|
|
|
Вышыня | 6615 м |
|
|
|
|
Кукушылі (манг.: Хөх шил, тыб.: ཁུ་ཁུ་ཞིལ།, кіт. трад. 可可西里山, піньінь Kěkěxīlǐ Shān) — горны хрыбет у Кітаі, у паўночнай частцы Тыбецкага нагор’я. Паўднёвая частка сістэмы Куньлунь.
Працягласць хрыбта складае каля 800 км. Вышыні павялічваюцца з усходу на захад, максімальная — 6615 м. Хрыбет складаецца з асобных, бязладна размешчаных масіваў са сплошчанымі вяршынямі, пакрытымі каменнымі разваламі. Найбольш высокія масівы пакрытыя ледавікамі. Падножжа спадзіста спускаецца да высокіх (4500-5000 м) раўнінаў са шматлікімі азёрамі. Асноўны тып ландшафту — высакагорная халодная пустэльня.
Літаратура